Давыд-Гарадоцкія баі
Давыд-Гарадоцкія баі паміж савецкімі партызанскімі атрадамі «Савецкая Беларусь» (пазней брыгада «Савецкая Беларусь») Пінскай вобласці, злучэннем А. М. Сабурава Жытомірскай вобласці і нямецкім гарнізонам (каля 200—300 чал.)[1] у Давыд-Гарадку Столінскага раёна ў ліпені, кастрычніку і лістападзе 1943 года. Бой у ліпені 1943 годаРазгрому буйнога гарнізона праціўніка ў Давыд-Гарадку (каля 300 чал.) папярэднічала партызанская разведка. Звесткі пра размяшчэнне гарнізона, сістэму абароны партызанам перадалі падпольшчыкі. У аперацыі ўдзельнічалі 5 партызанскіх баявых груп (400 чал.). Адна група, каб адцягнуць увагу ворага, наступала па дарозе в. Альшаны—Тураў, другая перакрыла дарогу ў в. Харомск, перашкаджаючы падыходу падмацаванняў праціўніка з Століна. Тры групы партызанаў у ноч на 25 ліпеня з розных бакоў уварваліся ў Давыд-Гарадок і да гадзіны ночы поўнасцю авалодалі горадам. У выніку бою жандармерыя і паліцыя ў горадзе былі ў асноўным ліквідаваны (знішчана каля 20 чал., а астатнія ў паніцы разбегліся), знішчаны ўсе будынкі, у якіх знаходзіліся ўстановы і прадпрыемствы акупантаў, спалены мост цераз р. Гарынь, склады і ўмацаванні, 3 аўтамашыны, 4 матацыклы, захоплена зброя. Спалены нямецкі маёнтак «Высокае» каля Давыд-Гарадка, захоплена 20 коней, 120 галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 200 авечак. Вайсковая часць праціўніка, што знаходзілася за 1 км ад Давыд-Гарадка за р. Гарынь, якая шырока разлілася, была паралізавана агнём партызанскай артылерыі. Партызаны без страт пакінулі Давыд-Гарадок. Баі восенню 1943 годаУ ноч на 14 кастрычніка 1943 года савецкія партызаны зрабілі другі налёт на гарнізон у Давыд-Гарадку. Праціўнік не прыняў бою і пакінуў умацаваныя пазіцыі. Партызаны знішчылі ўсе будынкі і прадпрыемствы акупантаў, узарвалі масты цераз р. Гарынь, катэр, захапілі склады з харчаваннем і амуніцыяй і без страт адышлі. 7 лістапада 1943 года партызаны зноў атакавалі гарнізон у Давыд-Гарадку і знішчылі склады. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia