Дагу Перынчэк
Дагу́ Перынчэ́к (нар. 17 чэрвеня 1942) — турэцкі палітык. БіяграфіяНарадзіўся ў 1942 годзе ў Газіянтэпе[2] ў сям’і Садыка Перынчэка і яго жонкі Лебібе Алджайту. Скончыў пачатковую школу Анкара Сарар, ліцэй Атацюрка і старэйшую школу Бахчэліўлер Дэнеме[2]. Вучыўся ў Інстытуце імя Гётэ (Германія), але кінуў яго і паступіў на юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта чытаў лекцыі па публічнам праве[2]. Пазней атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце Ота Зура[3]. У 1968 годзе прымаў удзел у чарговай спробе адкрыцця часопіса «Aydınlık». Адзін з заснавальнікаў рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай партыі Турцыі. 21 сакавіка 2008 года быў арыштаваны як адзін з падазраваных па справе «Эргенекон». 5 жніўня 2013 года быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення[4]. У сакавіку 2014 года прысуд адменены[5]. Арышт у ШвейцарыіПадчас сваіх візітаў у Швейцарыю Перынчэк неаднаразова называў генацыд армян «вялікай міжнароднай хлуснёй»[6]. У сакавіку 2007 года ён быў прызнаны швейцарскім судом вінаватым у расавай дыскрымінацыі і прысуджаны да 90 дзён турэмнага зняволення і штрафу ў памеры тры тысячы швейцарскіх франкаў[7]. Перынчэк падаў апеляцыю, але Федэральны суд Швейцарыі прызнаў прысуд законным[8]. Пасля гэтага была пададзеная скарга ў ЕСПЧ. У снежні 2013 года ніжняя палата суда ЕСПЧ прызнала, што Швейцарыя парушыла права Дагу Перынчэка на свабоду выказвання[9]. Урад Швейцарыі аспрэчыў гэта рашэнне, але Вялікая Палата суда ЕСПЧ прызнала рашэнне законным[9]. Асабістае жыццёЖанаты. Чацвёра дзяцей, дзве дачкі, Зейнеп і Кіраз, і два сыны, Джан і Мехмет Бару[2][10][11]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia