Дажынкі (фестываль)Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фестывалі праходзіла ўшаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю. Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў. Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц. 10 сакавіка 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фесце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў Мінску[2]. Месцы правядзення
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia