Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт
Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт — універсітэт у горадзе Далянь, правінцыя Ляанін, КНР. Падпарадкаваны непасрэдна Міністэрству адукацыі КНР. Да 1987 года называўся Даляньскі тэхналагічны інстытут. Дата заснавання — 1949 год. Пачаў развівацца з 1960-х гадоў як адзін з ключавых універсітэтаў КНР. Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт вядомы падрыхтоўкай спецыялістаў па машынабудаванні, а таксама навуковай школай. Універсітэт таксама прапануе праграмы па бізнесе, менеджменце, гуманітарных навуках. Ва ўніверсітэце 19 навуковых школ, 54 праграмы падрыхтоўкі бакалаўраў, 147 праграм падрыхтоўкі магістраў і 107 розных праграм доктарскіх ступеняў. Ва ўніверсітэце 21 накіраванне падрыхтоўкі на нацыянальным узроўні, якія падтрымліваюцца дзяржавай (Міністэрства адукацыі КНР) у якасці ключавых дысцыплін.
З 1978 года ўніверсітэт выйграў амаль 1000 узнагарод за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, 9 з якіх былі Нацыянальнымі прэміямі ў галіне прыродазнаўчых навук, сем — Нацыянальнымі прэміямі за вынаходніцтвы, а 20 — у галіне навукі і тэхнікі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia