Даніел Шарыч
Даніел Шарыч (сербск.: Данијел Шарић/Danijel Saric; нар. 27 ліпеня 1977) — катарскі гандбаліст сербскага паходжання, варатар клуба «Аль-Кіяда» і зборнай Катара. Кар'ераКлубнаяДаніел Шарыч — выхаванец гандбольнага клуба «Борац» з Баня-Лукі. Пройдучы праз яе моладзевую сістэму, ён перабраўся ў белградскую «Црвену Звезду», дзе правёў наступныя 2 гады, павялічваючы свой узровень. У 1999 годзе Шарыч стаў гульцом каманды «Сінтэлон» з Бачка-Паланкі, дзе таксама адыграў 2 гады. У складзе сталічнага клуба Шарыч двойчы ставаў чэмпіёнам краіны і двойчы выйграваў нацыянальны кубак. Яшчэ адзін кубак краіны ён выйграў, выступаючы за «Сінтэлон». У 2003 годзе Шарыч перабраўся ў Іспанію, дзе яго першай камандай стала «Тэка Кантабрыя» з Сантандэра. Далей ён гуляў за клубы «Алькабендас», «Адэмар Леон» і «Портленд Сан-Антоніа», пакуль у 2009 годзе не перайшоў у «Барселону». У складзе каталонскага клуба ён чатыры разы ставаў чэмпіёнам Іспаніі, выйграў мноства нацыянальных кубкаў, а таксама двойчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў ЕГФ, у розыгрышах 2010/11 і 2014/15 гадоў[2]. МіжнароднаяЗа зборную Сербіі і Чарнагорыі Шарыч правёў 50 матчаў[3], ён быў рэзервовым галкіперам каманды на чэмпіянаце Еўропы 2006 года. Пазней ён кароткі час бараніў браму зборнай Босніі і Герцагавіны, правядучы ў яе складзе 7 матчаў. У канцы 2014 года Шарыч стаў гульцом зборнай Катара па гандболе. У складзе каманды, дзе апроч яго быў яшчэ шэраг гульцоў балканскага паходжання, ён заваяваў срэбра чэмпіянату свету 2015 года, які праводзіўся ў Катары. Шарыч з 36% адбітых кідкоў заняў 5-е месца ў спісе лепшых галкіпераў турніру[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia