Даніла Валер’евіч Казлоўскі
Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 3 мая 1985, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно. БіяграфіяНарадзіўся 3 мая 1985 года ў Маскве[1]. Акрамя яго ў сям’і яшчэ два браты — старэйшы Ягор і малодшы Іван. Бацька Данілы, Валерый Іванавіч Казлоўскі,— заслужаны працаўнік культуры РФ, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік, арганізатар кафедры рэкламы ў Маскоўскім універсітэце — МДУКМ, а таксама першай у Расіі Вышэйшай школы рэкламы і першага Расійскага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы. З дзяцінства займаўся танцамі і вакалам, іграе на саксафоне і альце. Цягам шасці гадоў, па жаданні бацькоў, Даніла праходзіў вучобу ў Кранштацкім марскім кадэцкім корпусе, скончыў навучанне ў 2002 годзе. У кіно акцёр пачынае здымацца яшчэ ў 1998 годзе. Яго першая роля — роля хулігана ў серыяле «Простыя ісціны». Менавіта гэта і стала вырашальным у жыцці Казлоўскага пры выбары далейшай прафесіі. Таму, пасля заканчэння вучобы ў кадэцкім корпусе, Даніла, насуперак усім угаворам і перасцярогам, паступае ў Санкт-Пецярбургскую тэатральную акадэмію, на акцёрска-рэжысёрскі курс пад кіраўніцтвам Льва Додзіна (скончыў ў 2007 годзе). Пачынаючы з другога курсу, акцёр рэгулярна здымаецца ў кіно. Часам за год яму ўдаецца прыняць удзел у здымках 3-4 карцін. У 2006 годзе Даніла Казлоўскі быў ганараваны звання Лаўрэата прэміі расійскай кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон» за ролю ў мастацкім фільме «Garpastum». На сённяшні дзень акцёр зняўся больш чым у дваццаці кінакарцінах. Іграе галоўныя ролі ў спектаклях Пецярбургскага акадэмічнага малога драматычнага тэатра — Тэатра Еўропы і здымаецца ў кіно. Галівудскі дэбют у фільме ў Казлоўскага адбыўся ў карціне Марка Уотэрса «Акадэмія вампіраў» (Vampire Academy), створаным па серыі кніг амерыканскай пісьменніцы Райчэл Мід. Казлоўскі сыграў у фільме Дзмітрыя Белікава — настаўніка адной з гераінь фільма. Зняўся ў рэкламным роліку Chanel з актрысай Кірай Найтлі[2][3]. Актыўна займаецца дабрачыннасцю[4][5]. Асабістае жыццёУвосень 2008 года ажаніўся з актрысай МДТ Уршуляй Магдаленай Малкай. У 2011 годзе развёўся. У пачатку лютага 2013 года часопіс «7 дзён» паведаміў пра раман Юліі Снігір з акцёрам Данілам Казлоўскім, з якім яна разам здымалася ў гістарычнай драме французскага рэжысёра Жазэ Даяна «Распуцін». У 2015 годзе стала вядома пра адносіны Данілы з Вольгай Зуевай. Ролі ў тэатры
ФільмаграфіяУзнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia