Даніэла Марціновіч
Даніэла Марціновіч, вядомая як Даніэла (харв.: Danijela Martinović; нар. 15 ліпеня 1971, Спліт, Югаславія) — харвацкая поп-спявачка. Нарадзілася ў горадзе Спліт, бацька Даніэлы быў мясніком. Яе сястра — Ізабэла Марціновіч — таксама стала поп-спявачкай, у прыватнасці, была ўдзельніцай гурта Stijene [1]. У дзяцінстве была ўдзельніцай ансамбля «Дамінік» [2] пры царкве Св. Дамініка ў Спліце. Ва ўзросце 17 гадоў выступала на разагрэве ў спевака Віцэ Вукава. У 1991—1996 гадах — удзельніца гурта Magazin, пасля чаго пачала сольную кар’еру [2] . У складзе Magazin брала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне-1995, дзе гурт і акадэмічная спявачка Лідзія Харват-Дунько занялі 6-е месца. У 1998 годзе з песняй «Neka mi ne svane» выйграла конкурс «Дора» і тым самым адабралася на Еўрабачанне-1998, дзе заняла 5-е месца. Была адным з першых удзельнікаў «Еўрабачання», якія змянілі касцюм падчас выступу[3] . За гады кар’еры выпусціла каля дзясятка студыйных альбомаў, сярод якіх альбом калядных песень і альбом песень Джорджа Наўковіча. Апроч музычнай творчасці з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг[4][5] . З 2019 года ўваходзіць у склад журы шоу Zvijazde pjevaju [6] . ДыскаграфіяСтудыйныя альбомы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia