Даніэль Альсіна
Даніэль Альсіна Альсіна (ісп.: Daniel Olcina Olcina, нар. 25 лютага 1989, Альбайда, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераВыхаванец «Валенсіі», дэбютаваў за гэты клуб 27 жніўня 2009 у Лізе Еўропы ў матчы супраць нарвежскага «Стабека», выйшаўшы на замену замест Хуана Маты. Пазней гуляў за розныя клубы ў Сегундзе B. «Тарпеда-БелАЗ»У ліпені 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[1], але хутка атрымаў траўму. У верасні 2013 года, аднавіўшыся ад траўмы, здолеў замацавацца ў асноўным складзе аўтазаводцаў. У пачатку сезона 2014 быў асноўным іграком жодінцаў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У чэрвені 2014 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[2]. Апошнія гадыУ 2014 годзе вярнуўся ў Іспанію, гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. Першую палову 2016 года правёў у Нікарагуа, пасля ў Іспаніі далучыўся да клуба «Торэ Левантэ». Восенню 2018 года пераехаў у Кітай, дзе стаў дзіцячым трэнерам у горадзе Цзуньі, гуляў на аматарскім узроўні. У пачатку 2020 года пакінуў Кітай. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia