Даніэль Рэвеню
Даніэль Жан Клод Эрнест Рэвеню (фр.: Daniel Jean Claude Ernest Revenu; 5 снежня 1942, Ісудзён — 2 студзеня 2024, Мелён) — французскі фехтавальшчык-рапірыст, алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету, 3-разовы чэмпіён Францыі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1942 годзе ў Ісудзёне; яго бацька Эрнест Рэвеню быў вядомым трэнерам, які выхаваў шматлікіх знакамітых французскіх фехтавальшчыкаў. У 1963 годзе стаў чэмпіёнам Францыі і ўладальнікам бронзавага медаля чэмпіянату свету. У 1964 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа заваяваў бронзавыя медалі ў асабістым і камандным першынствах. У 1965 годзе зноў стаў чэмпіёнам Францыі, а на чэмпіянаце свету заваяваў сярэбраны і бронзавы медалі. У 1968 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Мехіка, дзе стаў уладальнікам залатога і бронзавага медалёў. У 1971 годзе стаў чэмпіёнам свету. У 1972 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мюнхене стаў уладальнікам бронзавага медаля. У 1974 годзе зноў стаў чэмпіёнам Францыі і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету. У 1976 годзе стаў уладальнікам бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў у Манрэалі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia