Дарыя Кінзер
Дарыя Кінзер (харв.: Daria Kinzer; нар. 29 мая 1989, Ашафенбург, Германія[2]) — харвацкая спявачка[3][4][5]. БіяграфіяМаці спявачкі — харватка, бацька — немец. У цяперашні час пражывае і вучыцца ў Вене, Аўстрыя. Дарыя прадстаўляла Харватыю на Еўрабачанні 2011 ў Дзюсельдорфе.[6] 5 сакавіка 2011 года спявачка выйграла нацыянальны адбор з песняй «Break a Leg» (пажаданне поспеху, «ні пуха ні пяра»), якую напісаў вядомы харвацкі кампазітар, удзельнік гкрта «Colonia» Барыс Джурджэвіч. Аднак пазней стала вядома, што назву песні змянілі, і Дарыя паехала на конкурс з песняй «Celebrate»[6]. Спявачка выступіла ў першым паўфінале, але атрымала недастаткова падтрымкі з боку еўрапейскіх тэлегледачоў і не прайшла ў фінал песеннага конкурсу. Разам са спявачкай выступаў расійскі ілюзіяніст Сяргей Варанцоў, які паказаў трук з яе імгненным пераапрананнем. Зноскі
Спасылка |
Portal di Ensiklopedia Dunia