Дасье Дрэздэна (тэлесерыял)
«Дасье Дрэздэна», «Файлы Дрэздэна», «Дэтэктыў Дрэздэн: Сакрэтныя матэрыялы» — амерыканскі тэлесерыял, створаны па матывах аднайменнай серыі кніг Джыма Батчэра. Прэм’ера серыяла адбылася 21 студзеня 2007 на каналах Sci Fi Channel у ЗША і Space у Канадзе. Вялікабрытанскі канал Sky One пачаў паказ тэлесерыяла 14 лютага 2007 года.
Серыял працягваўся адзін сезон (12 серый), таксама быў выпушчаны на DVD. 3 жніўня 2007 года Sci Fi Channel абвясціў, што «Дасье Дрэздэна» не будзе адноўлены на яшчэ адзін сезон.[1]
Сюжэт
Галоўным героем серыяла з’яўляецца Гары Дрэздэн — сучасны маг, які пражывае ў Чыкага і зарабляе на жыццё расследаваннем загадкавых злачынстваў. У гэтым яму дапамагае яго верны сябар і дарадца Боб, дух старажытнага ведзьмака, навечна зняволенага ва ўласным чэрапе, а таксама лейтэнант Мэрфі — маладая дзяўчына-паліцэйскі, якую Дрэздэн таемна кахае.
Персанажы
Галоўныя персанажы
- Гары Дрэздэн (Пол Блэктарн) — галоўны персанаж серыяла. Гары з’яўляецца героем мімаволі, ён прафесійны чараўнік, які дапамагае паліцыі Чыкага расследаваць злачынствы з «незвычайнымі» абставінамі, а таксама іншым людзям, якім патрабуецца дапамога мага. Маці Гары, магутная чараўніца, загінула, калі ён быў яшчэ дзіцем. Яго выхаваннем займаўся яго бацька-ілюзіяніст. Калі Гары было 11 гадоў, яго магічныя здольнасці пачалі праяўляць сябе. Яго дзядзька Джасцін Морнінгвей пажадаў забраць Гары, каб пачаць навучаць яго чараўніцтву. Калі бацька Гары адмовіўся, Морнінгвей забіў яго з дапамогай цёмнай магіі. Пасталеўшы, Гары даведаўся праўду пра гібель бацькоў і выкарыстоўваў свой дар, каб забіць дзядзьку. Хоць Джасцін пакінуў Гары вялікую спадчыну і буйны маёнтак, Гары аддаў грошы дабрачыннаму фонду і адмовіўся жыць у доме забойцы яго бацькоў.
- Лейтэнант Коні Мэрфі (Валеры Крус) — дэтэктыў паліцыі Чыкага, якая часцяком прыходзіць да Гары па дапамогу ў справах, у якіх замяшаныя звышнатуральныя сілы, хоць сама яна адмаўляецца верыць у тое, што не ўпісваецца ў яе «правілы». Яна ставіцца да сваёй працы сур’ёзна і прыме любую дапамогу, каб раскрыць справу. Відавочна, Коні пачынае адчуваць рамантычныя пачуцці да Гары.
- Хротберт «Боб» Бэйнбрыджскі (Тэрэнс Ман) — старажытны дух, які належыць Дрэздэну. Раней яго гаспадаром быў дзядзька Гары — Джасцін. Ён дае парады Дрэздэну з нагоды асабістых і магічных праблем, хоча Гары таго ці не. Боб з’яўляецца неацэннай скарбніцай інфармацыі — без яго Гары б не ўдавалася раскрываць злачынствы. Дакладны год (або нават стагоддзе) пакарання Боба невядомы, хоць ён сцвярджае, што памятае XVI стагоддзе. Таксама, у адной з серый, Боб пагражае Моргану расказаць ўсе сумныя гісторыі за апошнюю тысячу гадоў.
- Дональд Морган (Конрад Коўтс) — выканаўца волі Вярхоўнага Савета, кіраўніка органа магічнага таварыства ў Чыкага. Ён заўсёды кіруецца законам і з’яўляецца моцным чараўніком. З прычыны адрознення ідэалаў паміж Морганам і Дрэздэнам нярэдка здараюцца рознагалоссі.
Другарадныя персанажы
- Дэтэктыў Сід Кірмані (Рауль Бханеджа) — напарнік Мэрфі ў паліцыі Чыкага. Ён скептычна ставіцца да здольнасцяў Дрэздэна, лічыць яго шарлатанам.
- Уолда Батэрс (Мэт Гордан) — судовы медэксперт чыкагскай паліцыі, які дапамагае Мэрфі ў яе асабліва загадкавых расследаваннях.
- Джасцін Морнінгвей (Дэніэл Кэш) — былы выканаўца Вярхоўнага Савета і дзядзька Дрэздэна. Забіты пляменнікам пры дапамозе цёмнай магіі. Перад смерцю ён пакінуў двайніка, запраграмаванага на ўваскрашэнне гаспадара.
- Б’янка (Джоан Кэлі) — самая моцная вампірка Чыкага, член Чырвонага дома вампіраў.
- Старажытная Май (Джэйн Маклін / Элізабэт Тай) — жанчына-цмок, адна з кіраўнікоў Вярхоўнага Савета. Цярпець не можа дзядзьку, маці і самога Дрэздэна і шукае прычыну, каб спыніць род Морнігвеяў. Адзін з яе калегаў па Вярхоўным Савеце з’яўляецца Морнінгвеям, і прыходзіцца дзядулем Гары Дрэздэну. Таму Гары не пакаралі смерцю за забойства дзядзькі.
- Лора Эліс (Наталі Лісінска) — афіцыянтка ў мясцовай забягалаўцы, дзяўчына Гары ў некалькіх серыях.
Спіс серый
№
|
Назва
|
Арыгінальная назва
|
Змест
|
Дата выпуску
|
1
|
«Птушкі аднаго пяра»
|
англ.: Birds of a Feather
|
Маленькі хлопчык лічыць, што за ім палююць пачвары і ён просіць дапамогі ў адзінага вядомага чараўніка ў Чыкага — Гары Дрэздэна.
|
21 студзеня 2007
|
2
|
«Ідэнтыфікацыя Буна»
|
англ.: The Boone Identity
|
Прывід забітай дзяўчыны не можа знайсці супакой, пакуль яе забойца не атрымае па заслугах. Але вось неспадзяванка — ён ужо мёртвы.
|
28 студзеня 2007
|
3
|
«Сабачая воўна»
|
англ.: Hair of the Dog
|
Мэрфі просіць дапамогі ў Дрэздэна расследаваць серыю загадкавых забойстваў. Ён высвятляе, што ў справе замяшаныя пярэваратні — яны і ёсць забітыя.
|
11 лютага 2007
|
4
|
«Правілы бою»
|
англ.: Rules of Engagement
|
Спрабуючы выратаваць чарговую ахвяру ад злоснага дэмана, Гары пазнае, што іх нешта звязвае.
|
18 лютага 2007
|
5
|
«Дрэнная кроў»
|
англ.: Bad Blood
|
Дрэздэна наймае самая прыгожая (і самая небяспечная) вампірка ў Чыкага, Б’янка. Хтосьці спрабуе яе забіць, і ёй патрэбна дапамога чараўніка, каб даведацца, хто і навошта.
|
25 лютага 2007
|
6
|
«Духоўны спадчыннік»
|
англ.: Soul Beneficiary
|
Калі чалавек, які прадбачыць, што ён памрэ, падае як нежывы ў офісе Дрэздэна, Гары аказваецца замяшаны ў серыі загадкавых забойстваў, якія раскрываюць цёмную таямніцу з мінулага Боба.
|
4 сакавіка 2007
|
7
|
«Сцены»
|
англ.: Walls
|
Гары выяўляе групу зладзеяў-студэнтаў, якія знайшлі звышнатуральны спосаб абясшкодзіць любую сістэму бяспекі. Але гэты спосаб паступова іх забівае.
|
11 сакавіка 2007
|
8
|
«Штармавы фронт»
|
англ.: Storm Front
|
Жорсткае злачынства кідае Дрэздэна ў сярэдзіну гангстарскіх разборак і нагадвае яму пра небяспеку цёмнай магіі. Гэтая серыя павінна была быць першай.
|
18 сакавіка 2007
|
9
|
«Іншы дэтэктыў»
|
англ.: The Other Dick
|
Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары знаходзіць цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых.
|
25 сакавіка 2007
|
10
|
«Як наконт Боба?»
|
англ.: What About Bob?
|
Чарговая палюбоўніца Гары выкрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму.
|
1 красавіка 2007
|
11
|
«Рэчы ў цемры»
|
англ.: Things That Go Bump
|
Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны праклён.
|
8 красавіка 2007
|
12
|
«Другі горад»
|
англ.: Second City
|
У Чыкага з’яўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адзіная прэтэнзія — Гары Дрэздэн.
|
15 красавіка 2007
|
Зноскі
Спасылкі
|