Дацкія кругавыя замкі![]() Дацкія кругавыя замкі (нарв.: trelleborg) — абагульняльнае паняцце для шасці фартоў круглай формы эпохі вікінгаў. Сляды ваенных лагераў вікінгаў падобнай формы захаваліся ў Даніі (чатыры аб'екты) і паўднёвай частцы Швецыі (два аб'екты). Паводле канструкцыі кругавыя замкі былі акружнасцю, абнесенай валам. Унутраная прастора падзялялася на чатыры роўныя часткі дзвюма перпендыкулярнымі вуліцамі. Злева і справа вуліц стаялі так званыя доўгія дамы. Паводле апісання А. Я. Гурэвіча, «уяўляюць сабой групы пабудоў, абнесеныя канцэнтрычнымі землянымі валамі і размешчаных каля марскога берага ў месцы, зручным для стаянкі караблёў». У датаванні дацкіх круглых замкаў ёсць пэўныя цяжкасці. Большасць даследчыкаў адносіць будаўніцтва да 2-й паловы X ст. (уладарства Харальда Сінязубага), што пацвярджаюць і даныя дэндрахраналогіі. Шэраг даследчыкаў трымаецца думкі, што замкі былі пабудаваны па загаду Свена Вілабародага для збору войска перад паходам на Лондан у 1013 годзе. У іншых мовах дацкім кругавым замкам можа адпавядаць паняцце трэлебарг (па назве першага знойдзенага замка гэтага тыпу). Да дацкіх кругавых замкаў некаторыя даследчыкі адносяць і паўміфічны Ёмсбарг. Вядомыя на сёння замкі
Першым быў выяўлены і даследаваны Трэлебарг (літаральна «замак рабоў»[2]) каля дацкага горада Слагельсэ падчас раскопак 1936—1941 гадоў. Знешні вал таўшчынёй 18 метраў уяўляў сабой правільную акружнасць дыяметрам 136 метраў, вывераную з дакладнасцю да некалькіх сантыметраў[3]. Падлічана, што адхіленне ад геаметрычнага круга не перавышае 0,5 %. У сярэдзіне лагера меркавана размяшчалася вартаўнічая вышка. Унутры акружнасці ў паўночна-паўднёвым і заходне-ўсходнім кірунку былі пракладзены драўляныя маставыя. Адпаведна, прасечаныя ў валах вароты былі арыентаваны на чатыры бакі свету. У кожным з чатырох сектараў круга стаяў доўгі дом. Дамы былі размешчаны перпендыкулярна адзін да аднаго і ўтваралі правільны квадрат з унутраным дваром. Самы буйны лагер быў выяўлены археолагамі каля Агерсбарга. Дыяметр яго акружнасці перавышае 240 метраў. Як і іншыя падобныя збудаванні, ён быў разбіты ў месцы, якое дазваляла кантраляваць жыццёва важныя марскія шляхі. У 2014 годзе на захад ад горада Кёгэ на востраве Зеландыя была выяўлена круглая крэпасць Вале Боргрынг дыяметрам 145 метраў[4]. Замак мог быць пабудаваны ва ўладарства караля Даніі і Нарвегіі Харальда I Сінязубага або яго сына — Свена I Вілабародага, які заваяваў Англію[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia