Дачыненне (матэматыка)Дачыне́нне[1] — падмноства канечнай дэкартавай ступені An = A × A × ... × A пэўнага мноства A, г.зн. падмноства ўпарадкаваных n-ак (a1 , a2 , ... , an) з элементаў мноства A. Дачыненне называецца n-месцавым (або n-арным) дачыненнем у мностве A. Лік n называюць рангам, або тыпам дачынення R. Запіс азначае, што . Аднамесцавыя дачыненні называюцца ўласці́васцямі, двухмесцавыя — біна́рнымі дачыне́ннямі, а трохмесцавыя — тэрна́рнымі. Мноства An называюць універса́льным (або ўсеагу́льным) дачыненнем рангу n у мностве A. Пустое мноства называецца нуль-дачыненнем. Дыяганаль мноства An, г.зн. мноства называецца дачыненнем роўнасці ў мностве. (n+1)-месцавае дачыненне F у A называецца функцыяна́льным, калі для адвольных элементаў a1 , a2 , ... , an, a, b мноства A з таго, што і , вынікае роўнасць a = b. АбагульненніЧасам n-месцавае дачыненне азначаюць як падмноства дэкартава здабытку A1 × A2 × ... × An , дзе мноствы A1, A2, ..., An , увогуле кажучы, розныя. Такое абагульненне асабліва карысна пры тэарэтычным апісанні баз даных. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia