Даўбуцкая мячэць
Даўбуцкая мячэць — магаметанскі храм з былой вёскі Даўбучкі (або Даўбуцішкі) на тэрыторыі сучаснага Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі, цяпер размешчаны на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнага дойлідства і побыту каля Азярца Мінскага раёна. Пабудавана ў XVIII ст., спалучае дойлідства, уласцівае культавым збудаванням Усходу (цэнтрычнасць асноўнага аб’ёму і сіметрычная кампазіцыя пабудовы), з традыцыямі драўлянага дойлідства. Помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяПасяленне татар на сучаснай тэрыторыі Беларусі адносіцца да ранніх часоў Вялікага Княства Літоўскага. Вялікія князі Гедымін, а потым Кейстут і Альгерд запрашалі татараў на службу. Асноўным арганізатарам татарскага пасялення лічаць вялікага князя Вітаўт. Вялікія князі Казімір Ягелончык, Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт Стары пашыралі татарскае пасяленне, умацоўвалі яго матэрыяльную аснову раздачай зямель. У 1561 і 1568 гадах вялікі князь Жыгімонт Аўгуст даў татарам прывілей на шляхецтва[1]. У месцах кампактнага жыцця татар будаваліся мячэці. Мячэць, якая захавалася ў Даўбучках, пабудавана ў XVIII ст. у Сяльцы Беніцкай гміны Маладзечанскага павета і перавезена ў Даўбучкі ў пачатку XIX ст. На працягу існавання мячэць не зведала значных перабудоў, змянялася толькі аддзелка (спачатку была пабелена, швы замазаны глінай)[1]. АрхітэктураАсноўны прамавугольны ў плане зруб падзелены на дзве часткі з асобнымі ўваходамі і накрыты шатровым дахам[1], завершаным дванаццацігранным купалам[2], які быў накрыты дранкай і пафарбаваны ў чырвоны колер (сурыкам)[1]. Аснова купала — вертыкальны слуп, які абапіраўся на бэлечную сістэму. На слуп і верхнія бярвёны (абвязку) абапіраліся кроквы. Абвязка ўтварала шматвугольнік з 12 гранямі. Такім чынам, купал быў не функцыянальным элементам, а толькі формай, унутры была плоская суцэльная столь[1]. Уваходы злучаныя арачнай галерэяй на так званых кручаных слупах. Сцены гарызантальна ашаляваныя дошкамі. Вокны прастакутныя[2]. З паўночна-заходняга боку двух’ярусны чацверыковы мінарэт, завершаны шатровым дахам. Інтэр'ерІнтэр’ер зальны, з плоскай столлю[2]. Мячэць была падзелена на дзве паловы: мужчынская злева і жаночая справа[3]. Амаль квадратная ў плане зала ва ўсходняй частцы мае пяцігранную нішу — міхраб[2], звернутай на поўдзень да Меккі, насупраць якой, у мужчынскай палове, размяшчаўся мумібір (хоры)[1] з дзевяццю прыступкамі і навесам-балдахінам[3] упрыгожаны точанымі балясінамі[2]. Мумібір з такой колькасцю прыступак быў надзвычай рэдкай з’явай нават для буйных мячэцяў, што сведчыць пра значнасць помніка. У сцяне, што падзяляла мужчынскую і жаночую паловы, на вышыні каля метра было вузкае акно, закратаванае точанымі балясінамі. Акно занавешвалася тонкай белай муслінавай вуаллю. На падлозе ў мужчынскай палове ляжалі зялёныя суконныя дарожкі. Паміж імі — невялічкія круглыя чалуны. На сценах віселі мухіры — змешчаныя ў рамках тэксты карана, імёны прарокаў, віды мячэцяў Меккі, Каабы, Медзіны. Акрамя таго, віселі ў рамках літаграфічныя выявы ісламскіх святынь, прывезеныя татарамі з Паволжа, так званыя «друкаваныя Казанскія абразы» 1899, 1909 і 1912 гг. Каля сцен стаялі лавы і табурэты. Над сцяной, што падзяляла мячэць, быў балкон на слупах. Яго сярэдняя частка, месца для муэдзіна, выступала наперад[3]. У жаночай палове абсталяванне было больш сціплае. СтыльНаяўнасць квадратнага ў плане зруба з купалам, галерэі, праёмаў з элементамі арак, вуглавое размяшчэнне мінарэта набліжаюць мячэць у Даўбучках да традыцый візантыйскага дойлідства. Купал, блізкі да падковападобнай аркі, разьба на калонах, арачныя раскосы, вырашэнне міхраба і мумібіра ўяўлюць элементы традыцыйнай мусульманскай архітэктуры. Да традыцый беларускага драўлянага дойлідства трэба аднесці мінарэт, падобны на званіцу царквы ці касцёла, канструкцыйныя элементы, запаўненне праёмаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia