Даўжанка (рака)
Даўжанка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 37 км, з іх 5 км у Бялыніцкім раёне. Плошча вадазбору 272 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Асноўныя прытокі: Рудка (справа), Гудка (злева). Выток за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёна, вусце прыкладна за 0,2 км ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Даўжанка Клічаўскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у тым ліку па тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы». Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, мелкаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёна схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. На вадазборы пераважае лес. У басейне ракі возера Стаячае. Каля ракі населеныя пункты Дубно, Доўгае, Закупленне, Даўжанка і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia