Дванаццаць крэслаў
«Дванаццаць крэслаў» (руск.: Двенадцать стульев) — сатырычны раман савецкіх пісьменнікаў Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова, упершыню надрукаваны ў 1928 годзе. Лічыцца адным з самых вядомых твораў савецкай літаратуры, які ўваходзіць у залаты фонд рускай сатыры. СюжэтІпаліт Матвеевіч Вараб’янінаў у царскай Расіі быў маршалкам шляхты, а ў савецкай — ён сціплы справавод ЗАГСа. Ад сваёй цешчы ён даведваецца, што падчас рэвалюцыі яна схавала фамільныя брыльянты ў адным з дванаццаці крэслаў. Вараб’янінаў пачынае пошукі крэслаў, але хутка сустракае прадпрымальнага і вёрткага авантурыста Астапа Бендэра. Даведаўшыся пра скраб, Бендэр прапануе Вараб’янінаву свае «паслугі» ў пошуку, разлічваючы на долю. Героі пераследуюць крэслы, якія ўжо паспелі разысціся па розных кутках СССР. Яны сутыкаюцца з мноствам каларытных персанажаў, трапляюць у абсурдныя сітуацыі, падманваюць і самі становяцца ахвярамі падману. Па слядах за імі ідзе яшчэ адзін паляўнічы за скарбам — святар айцец Фёдар, якому цешча Вараб’янінава апавядала пра брыльянты на апошняй споведзі. З кожным знойдзеным і разабраным крэслам надзея на скарб то згасае, то разгараецца з новай сілай. Кульмінацыя наступае, калі застаецца толькі адно крэсла, якое, здавалася б, павінна ўтрымліваць запаветныя каштоўныя камяні. Аднак развязка аказваецца нечаканай[1]. Асноўныя персанажыАстап Бендэр — «вялікі камбінатар», авантурыст, прыроджаны ашуканец з неверагодным абаяннем і вострым розумам. Заўсёды поўны планаў, схем і ідэй, ён віртуозна маніпулюе людзьмі і абставінамі, імкнучыся да ўзбагачэння і прыгожага жыцця. Ягоны дэвіз: «Лёд крануўся, спадары прысяжныя засядальнікі!». Іпаліт Матвеевіч Вараб’янінаў — былы маршалкам шляхты, а цяпер сціплы супрацоўнік ЗАГСа, празваны Астапам «Кісай». Пажылы, сарамлівы і няўпэўнены чалавек, які ўвязваецца ў афёру, каб вярнуць былую веліч. Яго наіўнасць і непаваротлівасць часта становяцца крыніцай камічных сітуацый. Айцец Фёдар — святар, зайздросны і сквапны паляўнічы за скарбамі. Даведаўшыся на споведзі пра скарб ад цешчы Вараб’янінава, ён становіцца ягоным галоўным канкурэнтам. Нягледзячы на свой сан, айцец Фёдар гатовы на любыя подласці. Элачка-людажэрка — маладая жанчына, апанаваная імкненнем да раскошы і моды, нягледзячы на сціплыя фінансавыя магчымасці. Пры гэтым ейны слоўнікавы запас складаецца ўсяго з трыццаці слоў, якімі яна здольная выказаць увесь спектр сваіх эмоцый і патрэб. У рамане яна з’яўляецца яскравым сатырычным вобразам мяшчанства і прымітыўнасці. Мадам Грыцацуева — удава, якая становіцца адной з ахвяр Астапа Бендэра. Ён жаніцца з ёю, каб завалодаць адным з крэслаў. Яна наіўная і даверлівая, што робіць яе лёгкай здабычай «вялікага камбінатара». Нікіфар Ляпіс-Трубяцкой — бяздарны паэт, які піша пафасныя і бессэнсоўныя вершы на любыя злабадзённыя тэмы. Ён з’яўляецца сатырычным вобразам графамана і прыстасаванца, які імкнецца дагадзіць уладзе і атрымаць выгаду ад сваёй «творчасці»[2]. Асаблівасці творуРаман насычаны сатырай і гумарам, і добра дэманструе недахопы і супярэчнасці савецкага жыцця 1920—1930-х гадоў. У творы асобна вылучаецца вобраз Астапа Бендэра, які стаў адным з самых папулярных персанажаў савецкай і постсавецкай культуры. Мова твора багатая на крылатыя выразы, многія з якіх увайшлі ў штодзённы ўжытак. Твор параўноўваюць з «Мёртвымі душамі» Гогаля, асабліва паводле сваёй структуры, літаратуразнаўцы адзначаюць, што ён насычаны чэхаўскімі і талстоўскімі матывамі[1][3]. Раман «Дванаццаць крэслаў» і «Залатое цяля» доўгі час заставаліся самымі смелымі творамі савецкай літаратуры сярод дазволеных цэнзурай. Пры гэтым з 1949 па 1956 яны былі забаронены ў СССР. А першыя экранізацыі сталі магчымыя толькі 1970-я[4]. ЭкранізацыіРаман шмат разоў экранізаваўся ў СССР і за мяжой. Сярод найбольш вядомых адаптацый — фільмы[4]:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia