Дваццаць адно (фільм)
«Дваццаць адно» (англ.: 21) — амерыканскі фільм-драма, зняты рэжысёрам Робертам Лукетычам па раману Бена Мезрыча, напісанаму ў 2003 годзе, — «Удар па казіно. Як сарваць куш: Рэальная гісторыя шасці студэнтаў, якія абгулялі Лас-Вегас на мільёны долараў». Прэм’ера ў ЗША была прызначана на 28 сакавіка 2008 года. У галоўных ролях зняліся Джым Сцёрджэс, Кевін Спейсі, Кейт Босуарт, Джейкаб Пітс, Лоўрэнс Фішберн, Аарон Ю. З 30 сакавіка па 6 красавіка 2008 года, фільм з’яўляўся самым наведвальным у кінатэатрах ЗША, за час пракату ў ЗША касавыя зборы склалі $73 050 000. Слоганы
СюжэтКаманда з пяці студэнтаў MIT пад кіраўніцтвам былога іграка, цяпер рэспектабельнага выкладчыка вышэйшай матэматыкі з элементамі тэорыі імавернасцей, распрацоўвае план, пры дапамозе якога імавернасць выйгрышу пры гульні ў блэкджэк павялічваецца ў некалькі разоў. На працягу 12 тыдняў каманда з 6 чалавек па нядзелях вылятае з Бостана ў Лас-Вегас з адзінай мэтай — абгуляць казіно. Саўндтрэк
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia