Дваццаць восьмая зорка
Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурта Мроя, запісаны ў 1989 годзе, выдадзены ў 1990 і перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадах. Змест
Удзельнікі
Дадатковыя звесткіУлетку 1989 года беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапіса «Мелодыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурта Мроя з наступным іх выданнем. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкі[1]. Кіраўнікі «Мелодыі» адрэагавалі даволі хутка і праз некалькі месяцаў даслалі ў Мінск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурта. На пласцінку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасферу: цяжкі хардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях англійскага гурта Pink Floyd: Вольскі і Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап’е-машэ і сфатаграфавалі. У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касеце фірмай BMAgroup. У 2006 песня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў зборнік «Чарнобыльскі вецер». У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD у серыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданне дадаткова ўвайшлі песні «Паляваньне на вядзьмарак» і «Ён яшчэ вернецца», а таксама кліп і відэа-запіс песні «Я — рок-музыкант» з канцэрта «Музыкі свету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзе[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia