Дваякадыхальныя
Дваякадыхальныя (Dipnoi) — надатрад прэснаводных лопасцевапёрых рыб, уключае 2 сучасных атрады, 3 сямействы, 6 відаў. АпісаннеМаксімальная даўжыня каля 2 м, маса каля 10 кг. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў ці вугрападобнае. Дыханне жабернае і лёгачнае (адсюль назва), замест плавальнага пузыра «лёгкае», што дазваляе дыхаць атмасферным паветрам. Прымітыўныя асаблівасці: целы пазванкоў адсутнічаюць, хорда захоўваецца ўсё жыццё, сэрца з артэрыяльным конусам, кішэчнік са спіральным клапанам, верхняя сківіца зрошчана з чэрапам (аўтастылія). Ёсць унутраныя ноздры (хааны), «лёгачны» кровазварот, ніжняя полая вена, перадсэрдзе часткова падзелена на правую і левую часткі. ПашырэннеВядомы з сярэдняга дэвону. Жывуць у прэсных слабапраточных вадаёмах, якія перасыхаюць, Паўднёвай Амерыкі (амерыканскі лускаўнік, або лепідасірэн), трапічнай Афрыкі (віды пратоптараў) і Паўночна-Усходняй Аўстраліі (рагазуб). Асаблівасці біялогііУ засуху лепідасірэн і пратоптары ўпадаюць у спячку. Нерастуюць у перыяд дажджоў. Кормяцца беспазваночнымі, рыбамі, земнаводнымі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia