Джаакіна Альберціні
Джаакіна Альберціні (італ.: Albertini, 30 лістапада 1748, Пезара — 27 сакавіка 1812, Варшава) — кампазітар, аўтар опер[2]. У 1781-84 быў першым дырэктарам капэлы Радзівілаў у Нясвіжы і Варшаве[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1748 годзе. У 1786 годзе ён прыехаў у Рым, дзе выкладаў спевы, і ў той жа час ён быў на службе ў князя Станіслава Панятоўскага[3]. Альберціні аўтар шэрагу вядомых п’ес, асабліва ў Рыме і Польшчы[3]. Яго опера «Дон Жуан», лібрэта для якой было адначасова напісана па польскай і італьянскай мовах, стала адной з першых опер, праспяваных на польскай. Музыкант дзейнічаў у розных еўрапейскіх гарадах. Некаторы час працаваў у Нясвіжы, кіраваў аркестрам падчас прэм’еры «Агаткі» Я. Голанда ў 1784 годзе. У 1804 годзе вярнуўся ў Варшаву[3]. Памёр у 1812 годзе. ТворчасцьСа шматлікіх музычна-сцэнічных твораў Альберціні захавалася толькі опера «Дон-Жуан» (яе партытура знаходзіцца ў Фларэнцыі, польскамоўнае лібрэта В. Багуслаўскага — у Кракаве). Прэм’ера оперы адбылася ў Варшаўскім нацыянальным тэатры ў 1783 г. і мела вялікі поспех у публікі. У 1786 г. «Дон-Жуан» быў пастаўлены ў Вільні, а ў 1789 г. ён ішоў тут побач з аднайменнай операй В. А. Моцарта. У 1815—1817 гг. «Дон-Жуана» ўбачылі жыхары Каліша і Познані, дзе атрымаў шмат хвалебных водгукаў. Поспех оперы забяспечыла, як лічаць даследчыкі, перш за ўсё музыка, шчодрасць і прыгажосць меладыйнага матэрыялу, у якім знайшоў увасабленне стыль bel canto. Аўтар выкарыстаў таксама перадрамантычныя сродкі выразнасці, асабліва ў інтрадукцыі, якая малюе карціну буры, і ў фінальным эпізодзе. З сімфанічных твораў Джаакіна Альберціні ўдалося выявіць Сімфонію Dis (Es)-dur, партыі якой захаваліся ў Бібліятэцы дамініканцаў у Кракаве. Гэты твор напісаны ў традыцыях раннекласічных камерных сімфоній для невялікага аркестра, у склад якога ўваходзілі струнныя, габоі і валторны. Ён мае тры часткі: энергічнае, упэўненае, з дакладна-графічным малюнкам Allegro, лірычнае, з мякка-акруглымі контурамі Andante і імкліва-бурлівае, нястрымна-рухомае Presto. У сваім чаргаванні яны ўтвараюць тыповы для класіцысцкіх камерных сімфоній вобраз паўнаты і бязвоблачнасці існавання, непарушнай гарманічнасці свету. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia