Джамар Абрамс
Джамар Абрамс (нар. 21 чэрвеня 1989, Рычманд, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, форвард. З’яўляецца пераможца конкурсу слэм-данкаў у матчы ўсіх зорак Германіі 2018 года. Кар’ераПачаў сваю кар’еру яшчэ ў старэйшых класах сярэдняй школы Хайлэнд Спрынгс. Потым былі 4 гады ў студэнцкай камандзе Ўсходняй Караліны, дзе Абрамс замацаваўся як гулец стартавай пяцёркі. Сваю прафесійную кар’еру форвард пачаў у сезоне 2011/12 клубе амерыканскай Лігі развіцця «Майн Рэд Клаўс», але ўжо ў лютым перабраўся ў канадскі «Лондан лайтнінг». З гэтай камандай амерыканец стаў чэмпіёнам НБЛ. У кар’еры былі амерыканскі «Рычманд Эліт», японскі «Бамбіціус Нара», славенскі «Залатарогі Ласка», румынскі «Краёва» і нямецкі «Гісен». Сезон 2018/19 форвард пачынаў у нямецкім клубе «Йена». У 9 гульнях Абрамс у сярэднім праводзіў на пляцоўцы 25 хвілін, за якія адзначаўся 12.2 ачкамі, 4.6 падборамі і 1.8 асістамі. У лютым 2019 года падпісаўкантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia