Джо (фільм, 1971)
«Джо» (або «Заняты чалавек») (фр.: Jo) — французская дэтэктыўная камедыя з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі, рымейк амерыканскага фільма «The Gazebo», які выйшаў у 1959 годзе. СюжэтПісьменнік і драматург Антуан Брызбар (Луі дэ Фюнэс) — ахвяра шантажу, вымушаны час ад часу перадаваць вымагальніку, нейкаму мсье Джо, круглую суму. Калі яго цярпенню прыходзіць канец, ён вырашае пазбавіцца ад шантажыста. Пад маркай стварэння дэтэктыўнай п’есы Брызбар кансультуецца са сваім адвакатам Кала (Гі Трэжан), і той, не ведаючы сапраўднай прычыны, дае яму пару каштоўных парад па арганізацыі ідэальнага забойства. Надыходзіць дзень сустрэчы з Джо, мадам і актрыса Брызбар адпраўляецца ў тэатр на п’есу, служанка — у кіно, ніхто не можа перашкодзіць Брызбару расправіцца з нягоднікам. Але калі на парозе ўзнікае мсье Джо, Брызбар не рашаецца на забойства. Лёс вырашае інакш, і Джо гіне ад выпадковага, самавольнага стрэлу пісталета, які выпаў з рук Брызбара. Застаецца схаваць труп. Акурат для схову падыходзіць набытая напярэдадні мадам Брызбар альтанка, якую на наступны дзень павінны ўсталяваць у садзе. Шматок зямлі пад падмуркам і павінен назаўжды пахаваць таямніцу Брызбара. Неўзабаве пасля ўсталёўкі альтанкі ў доме збіраюцца госці, спехам закладзены падмурак не вытрымлівае танцораў на ім і ламаецца. А інспектар паліцыі Дзюкро (Бернар Бліе), які апынуўся сярод гасцей, праяўляе дзіўную цікавасць да Брызбара. Інспектар Дзюкро прызнаецца Брызбару, чым была выклікана цікавасць да яго персоны: аказваецца, напярэдадні Джо быў знойдзены застрэленым у сваёй кватэры, там жа быў знойдзены спіс ахвяр яго шантажу, сярод якіх — Антуан Брызбар. Брызбар адкрывае інспектару сямейную таямніцу: яго жонка з’яўляецца дачкой пакаранага бандыта і забойцы Граблена і калі пра гэта будзе вядома, кар’еры пары Брызбараў прыйдзе канец. Але падазрэнні з мсье Брызбара здымаюцца, бо да таго часу ўдалося ўстанавіць імя забойцы. Цяпер Антуан, падазраючы, што, магчыма, застрэліў выпадкова свайго знаёмага, абтэлефаноўвае ўсіх, каб высветліць, не знік ці хто з іх у той злапомны вечар. Уначы пачынаецца навальніца і Антуан, заўважаючы, што падмытая дажджом альтанка нахілілася, вырашае ўмацаваць падмурак цэментам. Нечакана з’яўляюцца два гангстары, якія адшукваюць свайго зніклага саўдзельніка Рыбі з буйной сумай грошай і які прыйшоў напярэдадні ў дом Брызбараў. Лівень размывае зламаны падмурак і альтанка раскрывае магілу з трупам Рыбі, які забіў Джо і завалодаў усімі яго грашыма. Забраўшы і дыпламат з грашыма з рукі нябожчыка, гангстары знікаюць у ночы. На наступны дзень мадам Брызбар заўважае ў гасцінай бетонную статую чалавека, у якой Антуан замураваў Рыбі, і выклікае мужа на размову. Даведаўшыся, што здарылася, яна спрабуе дапамагчы яму схаваць труп у поўным гасцей доме, у якім, у дадатак, інспектар Дюкро, западозрыўшы нядобрае, з паліцыянтамі шукае сляды злачынства. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia