Джэймс Блант
Джэймс Хіліер Блант (англ.: James Blunt, сапраўднае імя James Hillier Blount, нар. 22 лютага 1974) — англійскі спявак, музыкант і аўтар. Раннія гадыДжэймс нарадзіўся ў сям’і патомнага ваеннага брытанскага палкоўніка Чарльза Бланта (Blount) і яго жонкі Джэйн. Дзяцінства яго прайшло ў Англіі, на Кіпры і ў Германіі, дзе служыў бацька, афіцэр Корпуса армейскай авіяцыі. Цяга бацькі перадалася сыну, і ў 16 гадоў Джэймс атрымаў ліцэнзію пілота. Джэймс паступіў у Брыстольскі ўніверсітэт на факультэт авіябудаўніцтва. Пасля яго заканчэння ён быў павінен не менш 4 год адслужыць у войску. Служба ў армііДжэймс прайшоў падрыхтоўку ў Каралеўскай Ваеннай Акадэміі Сандхёрст, быў малодшым лейтэнантам у палку Life Guards Дварцовай кавалерыі, дзе даслужыўся да звання капітана. У 1999 годзе пад час бамбардзіровак Югаславіі Блант камандаваў танкавым падраздзяленнем у войсках НАТО на македона-югаслаўскай мяжы. Джэймс звольніўся з арміі 1 кастрычніка 2002 года. Нараўне з прадстаўнікамі каралеўскай сям’і з’яўляецца Ганаровым гвардзейцам. Дадатковая інфармацыяДжэймс — выдатны спартсмен, у арміі ён быў капітанам каманды па горным лыжам. Як і ўсе англічане, ён любіць футбол. Яго любімы клуб — Чэлсі. У Джэймса маецца дом непадалёк ад хатняга стадыёна Чэлсі — Стэмфард Брыдж. Музычная кар’ераУсё пачалося з таго, што Джэймс вырашыў навучыцца гуляць на піяніна. Потым яго ўзялі ў школьны мюзікл. Ён любіў слухаць Queen і Dire Straits. У 14 гадоў ён падбіраў на гітары мелодыі Нірваны (Nirvana), а ў хуткім часе пачаў пісаць свае ўласныя песні. У 2002 годзе, узяўшы некалькі дэмазапісаў вельмі сумніўнай якасці, Джэймс пакінуў армію, каб прысвяціць увесь свой час музыцы. Ён сабраў на дэма свае лепшыя песні і на працягу некалькіх месяцаў сумеў заключыць дамову на менеджмент і запіс альбома. Джэймсу пашчасціла сустрэцца з Ліндай Перы, аўтарам песень і прадзюсарам шматлікіх музыкантаў, сярод якіх Пінк і Крысціна Агілера. Неўзабаве ён падпісаў кантракт з яе гуказапісваючай студыяй Custard Records. Урэшце, у 2003 годзе, Джэймс Блант паехаў у Каліфорнію запісваць свой першы альбом. Па начах ён прападаў у начных клубах, а днём увесь свой час прысвячаў працы над пластынкай разам з Томам Ротракам, прадзюсарам Элтана Джона. Пасля аглушальнага поспеху балады «You’re Beautiful» крытыкі пачалі параўноваць Джэймса Бланта з самім Элтанам Джонам. Джэймс Блант устанавіў новы сусветны рэкорд вышыні, на якой калі-небудзь адбываліся канцэрты. Як паведамляе The Sun, 29 чэрвеня 2010 г. спявак адыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767 на вышыні 42000 футаў, ці амаль 13 кіламетраў. У маі 2013 года Джэймс скончыў запіс 3-га студыйнага альбома Some Kind of Trouble, прадзюсарам якога стаў Том Ротрак, які працаваў з ім над першымі двума пласцінкамі — Back To Bedlam і All The Lost Souls. 4-ты альбом пад назвай Moon Landing выйшаў у кастрычніку 2013 года. 16 верасня 2014 выйшаў сінгл «When I Find Love Again», які з’яўляецца першым сінглам з перавыдаваемага альбома «Moon Landing: Apollo Edition», выхад якога плануецца на 3 лістапада 2014 года. 5 кастрычніка 2014 года Джэймс Блант упершыню даў канцэрт у Мінску[6]. ДыскаграфіяСтудыйныя альбомы
Кампіляцыі і канцэрты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia