Джэймс Мак-Клейн
Джэймс Мак-Клейн (англ.: James McClean; нар. 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца валійскага клуба «Рэксем» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі. Клубная ар’ера«Дэры Сіці»Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»[5]. «Сандэрленд»9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантракт[6]. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 года забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык». «Уіган Атлетык»8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»[9]. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1. «Вест Бромвіч Альбіён»Па выніках сезона 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён». «Сток Сіці»У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў[10]. Вяртанне ва «Уіган Атлетык»У жніўні 2021 года вярнуўся ва «Уіган Атлетык», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Чэмпіёншып. «Рэксем»У жніўні 2023 года перайшоў у «Рэксем». Міжнародная кар’ераДжэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірландыі[11], аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірландыі[12]. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia