Дзве тысячы слоў

«Дзве тысячы слоў» (поўная назва: «Дзве тысячы слоў, звернутых да рабочых, сялян, служачых, навукоўцаў, працаўнікоў мастацтва і ўсіх іншых», чэшск.: Dva tisíce slov, které patří dělníkům, zemědělcům, úředníkům, umělcům a všem) — адзін з двух знакамітых дакументаў Пражскай вясны, аўтарам якога быў пісьменнік Людвіг Вацулік. У ім былі змешчаны заклікі да рэформы КПЧ. Кіраўніцтва КПЧ гэты дакумент разглядаць адмовілася, а пасля пачатку палітыкі нармалізацыі пераследвала асоб, якія падпісалі зварот.

Апублікаваны 27 чэрвеня 1968 года ў пражскай газеце «Літарарні новіны» і іншых чэхаславацкіх газетах за подпісамі каля 60-ці інтэлектуалаў. У рэдакцыі праводзіўся збор дадатковых подпісаў у падтрымку гэтага маніфеста і рэформаў Аляксандра Дубчака, накіраваных на стварэнне «сацыялізму з чалавечым тварам».

Масавасць падтрымкі гэтых рэформаў выклікала занепакоенасць кіраўніцтва СССР магчымасцю паўтору венгерскіх падзей 1956 года. Публікацыя маніфеста была ўспрынята як спроба ідэалагічнай дыверсіі, а подпісы пад дакументам пасля інтэрвенцыі войскаў арганізацыі Варшаўскага дагавора служылі нагодай для праследавання.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya