Дзевяць месяцаў (фільм, 1995)
«Дзевяць месяцаў» (англ.: Nine Months) — амерыканская рамантычная камедыя 1995 года, якую напісаў, спрадзюсаваў і зрэжысаваў Крыс Каламбус. Сусветная прэм'ера адбылася 14 ліпеня 1995 года. СюжэтМаладая шчаслівая пара з Сан-Францыска - дзіцячы псіхатэрапеўт Самюэль і настаўніца танцаў Рэбека разам ужо пяць гадоў. Рэбека, як усякая нармальная жанчына, марыць аб дзіцяці. Сэмуэл жа баіцца перамен. Пачынаецца адлік дзевяці месяцаў цяжарнасці. Сябар Самюэля, мастак-няўдачнік, растаўся са сваёй каханай, таму што не хацеў мець дзяцей. Ён кажа, што нечаканая цяжарнасць – нож у спіну мужчыны, і на гэта здольныя толькі нізкія і подлыя жанчыны. Паміж закаханымі пачынаюцца сваркі, таму што неабходна шукаць вялікую кватэру, вялікую машыну, пазбавіцца ад ката. Рэбека вырашае, што сыдзе ад Самюэля, калі той не змірыцца з думкай аб дзіцяці. У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia