Дзед-Барадзед

Дзед-Барадзед
Серыя «Калыханка»
Першае з'яўленне 1985
Інфармацыя

Дзед-Барадзед — лялька-вядучы ў тэлепраграме «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. З’явіўся ў эфіры ў 1985 годзе[1], быў самай дарагой лялькай «Калыханкі»[2], спачатку расказваў казкі сам, без мультфільмаў.

Лялькаю кіравалі тры акцёры: адзін тузаў за ручкі, другі — за ножкі, а трэці кіраваў мімікай.

Асістэнт рэжысёра Іван Беладубенка пісаў тэксты для лялькі. Пасля звальнення Беладубенкі, займацца Дзедам ніхто больш не захацеў і ляльку паклалі ў рэквізітарскую. Праз нейкі час яна знікла. Рэквізітар казаў, што ляльку не браў і наогул у рэквізітарскай яе не было.

Зноскі

  1. Куды знік Дзед-Барадзед Архівавана 28 студзеня 2010. Кацярына Габышава, «Народная газета»
  2. Дзед Барадзед был самой дорогой куклой «Калыханки»(недаступная спасылка) Алеся Ганевіч, Космольская правда в Беларуси 13 жніўня 2009

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya