Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы![]() Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы (літ.: Lietuvos nepriklausomybės atkūrimo diena) – адно з дзяржаўных свят Літвы. Адзначаецца 11 сакавіка. Прысвечана падпісанню ў 1990 годзе Акта аднаўлення незалежнасці Літвы. Гэта адно з трох галоўных літоўскіх нацыянальных святаў, нараўне з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы (16 лютага) і Днём дзяржавы (6 ліпеня). Гісторыя15 чэрвеня 1940 года Савецкі Саюз анексаваў Першую Літоўскую Рэспубліку. Падчас Другой сусветнай вайны краіна была акупавана нацысцкай Германіяй, а ў 1944 годзе зноў увайшла ў склад СССР. У пасляваенныя гады ў Літве дзейнічаў узброены партызанскі рух, які меў на мэце вярнуць незалежнасць. Падчас гарбачоўскай перабудовы незалежніцкі рух зноў набраў моц[1]. 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР абраў свайго новага старшыню — Вітаўтаса Ландсбергіса. У гэты дзень парламент таксама прыняў пакет з пяці дакументаў, у тым ліку часовы асноўны закон, які заклаў прававыя асновы для аднаўлення незалежнасьці. У 22:44 была афіцыйна абвешчана незалежнасць Літоўскай дзяржавы. За аднаўленне незалежнай Літвы прагаласавалі 124 дэпутаты. Яшчэ 6 чалавек устрымаліся. Галасоў супраць не было[2]. Святочныя традыцыіПачынаючы з 1991 года Дзень аднаўлення незалежнасці штогод адзначаецца ўрачыстым пасяджэннем Сейма, якое звычайна праходзіць у гістарычнай Зале актаў 11 сакавіка[3]. З 1996 года згодна з Законам аб святочных днях 11 сакавіка абвешчана непрацоўным днём[4]. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы[5]. Арганізуюцца парады, канцэрты, выставы[6]. Галерэя
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia