Дзесяціна (мера плошчы)Дзесяці́на — састарэлая руская адзінка зямельнай плошчы, роўная 2400 квадратным сажням (ці 1,0925 гектара), якая ўжывалася ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Дзесяціна ўяўляла сабой прамавугольнік з бакамі ў 80 і 30 («трыццатка») ці 60 і 40 («саракоўка») сажняў і мела назву казённай дзесяціны. Была асноўнай рускай пазямельнай мерай. Вядома з канца XV ст. Першапачаткова вымяралася дзвюма чвэрцьмі і ўяўляла сабой квадрат з бакамі ў 1/10 вярсты (2500 квадратных сажняў). Згодна межавай інструкцыі 1753 года памер казённай дзесяціны быў вызначаны ў 2400 квадратных сажняў (1,0925 га). У XVIII — пачатку XX ст.ст. ужываліся таксама:
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у сувязі з пераходам да метрычнай сістэмы мер, у адпаведнасці з дэкрэтам СНК РСФСР ад 14 верасня 1918 года, ужыванне дзесяціны было абмежавана, а з 1 верасня 1927 года забаронена. Глядзіце таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia