Дзмі́траўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сопіна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзмітрава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбачэўскага (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі) і Альбрэхтаўскага (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
 |
---|
Расонскі раён існуе ў 1924—1962 гадах і з 1965 года | Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Альбрэхтаўскі (1924—1958, з 1996)
- Бірузоўскі (1973—1996)
- Гарбачэўскі (1924—1962, з 1965)
- Дварышчанскі (1968—2004)
- Дзмітраўскі (1924—1957)
- Дудчынскі (1954—1962)
- Заборскі (1931—1962, 1965—2004)
- Клясціцкі (1924—1962, з 1965)
- Краснапольскі (з 1966)
- Круцікаўскі (1927—1954)
- Марачкоўскі (1983—2004)
- Мілавідскі (1924—1954)
- Паповалуцкі (1927—1931)
- Парэцкі (1924—1962, 1965—1973)
- Раўнапольскі (1954—1962, 1965—1983)
- Руднянскі (1924—1954)
- Сакалішчанскі (1924—1962, з 1965)
- Старадворскі (1927—1954)
- Сяляўшчынскі (1924—1962, 1965—1967)
- Тродавіцкі (1927—1954, 1962, 1965—1966)
- Чырванаборскі (1927—1962, 1965—1968)
- Шнітаўскі (1927—1954)
- Шуляцінскі (1954—1962)
- Юхавіцкі (1924—1962, 1965—2004)
- Янкавіцкі (з 1967)
|
---|
|
|