Дзмітрый Іванавіч Смірноў
Дзмітрый Іванавіч Смірно́ў (руск.: Дмитрий Иванович Смирнов; 26 чэрвеня 1901 — 17 сакавіка 1975) — камандзір 121-га стралковага (50-я армія, 2-і Беларускі фронт), генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1944). У Чырвонай Арміі з 1920 года. У 1922 годзе скончыў 12-я Уладзікаўказскія пяхотныя камандныя курсы, у 1929 г. курсы «Выстрал». У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Са снежня 1937 г. у Генштабе РСЧА. У 1940—1941 гадах на тэрыторыі Манголіі (у Харбіне) са спецыяльным заданнем. У снежні прызначаны камандзірам 122-й асобнай стралковай брыгады ў Прыволжскай ваеннай акрузе. Корпус пад камандаваннем генерал-маёра Д. І. Смірнова вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Проня. Прарваў абарону праціўніка паўночна-заходней Чавусаў, захапіў плацдарм, вызваліў горад Чавусы і з баямі прайшоў каля 50 км, фарсіраваў Дняпро. 8 чэрвеня корпус удзельнічаў у вызваленні Магілёва. Пасля вайны Д. І. Смірноў на пасадах у Савецкай Арміі (намеснік каменданта і камендант савецкага сектара Берліна, на пасадах у Галоўнай Інспекцыі Сухапутных войскаў, у ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ). З 1953 г. начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1953—1957 гадах ваенны саветнік у арміі Румыніі. У 1957—1960 гг. Д. І Смірноў на пасадзе начальніка асноўнага факультэта акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З 1960 года генерал-маёр Д. І. Смірноў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia