Дзмітрый Іванавіч Харытончык
Дзмітрый Іванавіч Харытончык (2 верасня 1975, Жодзіна, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 2 верасня 1975 года ў Жодзіне. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-металург, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Працаваў аператарам станкоў з праграмным кіраваннем, інжынерам-тэхнолагам, старшым майстрам, намеснікам начальніка тэрмагальванічнага цэха, начальнікам цэха гідрамеханічных трансмісій, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» — ВА «Беларускі аўтамабільны завод». З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У 2012—2015 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Харытончык заявіў[1]:
У 2015—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў лютым 2018 года быў абраны старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. З 4 лютага 2020 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia