Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў
Дзмітрый Анатолевіч Смалякоў (нар. ?) — беларускі філосаф, паэт, пісьменнік. Магістр філасофскіх навук (2008), кандыдат філасофскіх навук (2016)[1]. БіяграфіяСкончыў у 2008 годзе факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, у 2008 годзе — філасофскае аддзяленне Беларускага калегіума. Абараніў магістарскую працу «Феномен рэлігійнасці ў кантэксце Беларускай культуры XVI—XVIII стагоддзяў», у 2016 годзе — кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофскія погляды мысліцеляў Беларусі ў кантэксце рэлігійнай палемікі канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя»[1]. Працаваў галоўным спецыялістам, навуковым супрацоўнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: беларуская філасофія, гісторыя рэлігіі, гісторыя ідэй, марксізм, постструктуралізм[1]. УзнагародыЛаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за 2020 год за манаграфію «Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя». Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia