Дзмітрый Георгіевіч Куптэль
Дзмітрый Георгіевіч Куптэль (нар. 25 мая 1973, Мінск) — беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Афрыканскім Саюзе (па сумяшчальніцтве). БіяграфіяСкончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання» (1995). З адзнакай скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя» (2005). 2005—2009 гг. Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам. 2009—2011 гг. — Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2011—2013 гг. — Намеснік Дырэктары Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З мая 2018 па 2020 гады Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і па сумяшчальніцтве ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія, Рэспубліцы Уганда, Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia