Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў
Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў (нар. 7 лістапада 1962, в. Самацевічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, палітолаг; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар. Служыў у пагранічных войсках. Працоўную дзейнасць пачаў у Касцюковіцкім раёне, дзе прапрацаваў з 1983 па 1999 год. Працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнага камітэта саўгаса «Самацевічы» Касцюковіцкага раёна; намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Касцюковіцкага раёна; старшынёй калгаса «Дуброва» Касцюковіцкага раёна; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Касцюковіцкага райвыканкама. З 1999 года — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шклоўскага райвыканкама. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Круглянскага райвыканкама, з 2009 года — старшынёй Магілёўскага райвыканкама. З 2013 года па кастрычнік 2016 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны, ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, медалём «За працоўныя заслугі». Асабістае жыццёЖанаты, мае сына. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia