Дзмітрый Сяргеевіч Шматко
Дзмітрый Шматко (нар. 26 ліпеня 1989) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераЗ мінскага «Дынама», дзе не згуляў ніводнага матча за аснову, перайшоў у «Партызан», дзе стаў асноўным абаронцам. Пасля распаду «Партызана» ў сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам», але не замацаваўся ў складзе і ў снежні 2012 года пакінуў гродзенскі клуб[1]. У красавіку 2013 годе далучыўся да клуба «Мінск-2», дзе стабільна выступаў у аснове. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў стан «цукровых»[3]. У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, пераехаў у Маскву і пачаў займацца бізнесам[4]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юніёрскую зборную Беларусі, у 2007 годзе ў яе складзе стаў пераможцам мемарыяла Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. Пазней гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную Беларусі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia