Дзмітрый Уладзіміравіч Дзябелка

Дзмітрый Уладзіміравіч Дзябелка
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя грэка-рымская барацьба
Нарадзіўся 1 студзеня 1976(1976-01-01)
Памёр 24 лютага 2022(2022-02-24)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см
Вага 130 кг[2]

Дзмітрый Уладзіміравіч Дзябелка (1 студзеня 1976(1976-01-01), Мінск24 лютага 2022(2022-02-24)[1], Мінск) — беларускі спартсмен (барацьба грэка-рымская), заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр ХХVІІ летніх Алімпійскіх гульняў (2000, Сідней).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1976 года ў Мінску.

Скончыў спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК[3].

У 2003 годзе ў Дзябелкі быў дыягнаставаны гломеруланефрыт, у выніку чаго ён не змог удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях 2004 года[4]. У 2006 годзе перанёс аперацыю па перасадцы ныркі, у 2016 годзе была зроблена паўторная трансплантацыя.

У апошнія гады жыцця працаваў дзіцячым трэнерам[5].

Памёр 24 лютага 2022 года ў Мінску.

Крыніцы

Літаратура

  • Белорусский государственный университет физической культуры : о времени, о спорте, о себе / [под общей редакцией М. Е. Кобринского]. — Минск, 2007. — С. 344.
  • Минск олимпийский : сквозь тернии к звездам / [Представительство НОК Беларуси; под общей редакцией И. И. Кахновича, С. В. Корнюшко]. — Минск : Позитив-центр, 2011. — С. 211.
  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 171.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya