Дзмітрый Фёдаравіч Хворык
Дзмітрый Фёдаравіч Хворык (нар. 27 жніўня 1977, г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2012). Член Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў і касметолагаў (2012). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Лячэбна-прафілактычная справа», 2000), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2003), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», 2018). Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2003, педыятрычны факультэт, кафедра дэрматавенералогіі, з 2005 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: заканамернасці эпідэмічнага працэсу; этыялагічныя і патагенетычныя механізмы развіцця скурных і урагенітальных захворванняў; дыягностыка, рацыянальная тэрапія, рэабілітацыя пацыентаў з інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, і скурнымі захворваннямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia