Дзявочы вінаград
Дзявочы вінаград[1], дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства Вінаградавыя (Vitaceae). АпісаннеДрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада. ПашырэннеАдрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia), дзявочы вінаград прымацаваны (Parthenocissus inserta), дзявочы вінаград трохвостраны (Parthenocissus tricuspidata). Асаблівасці біялогііРазмнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем. ВыкарыстаннеДэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia