Дзяржава маратхаў
Маратха, Маратхская імперыя або Маратхская канфедэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуісцкая дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад. Пачынаючы з уладарства ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намеснікі Берара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхскіх княстваў, сярод якіх адным з найдужэйшых становіцца Гваліяр. У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі знішчальнае паражэнне пад Паніпатам ад афганскіх войск Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сітуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх уладарстваў: гваліярскі раджа заняў Дэлі, а ўладар Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пенджаба. Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. У час трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаў Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскай кампаніі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia