Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)
Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР. Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў. Збор музеяМае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі. Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў XI—XII стст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў XVI—XVIII стст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі XIX ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia