Дзяржаўны ўніверсітэт Дэльты
Дзяржаўны ўніверсітэт Дэльты (англ.: Delta State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Місісіпі. Агульная характарыстыкаНазва вучэльні паходзіць ад назвы гісторыка-геаграфічнага рэгіёна — дэльты ракі Місісіпі на паўночным захадзе штата Місісіпі, які звычайна называюць скарочана проста Дэльтай. Кампус размешчаны на 1,34 км2 у паўночна-заходнім раёне Кліўленда. Каля 30% студэнтаў пражываюць на тэрыторыі кампуса. Университэт прадастаўляе як мужчынскія, так і жаночыя інтэрнаты, а таксама кватэры для сямейных студэнтаў. Універсітэт прапануе атрыманне 12 ступеняў бакалаўра па 42 спецыяльнасцях. Універсітэт таксама рыхтуе студэнтаў па 8 праграмах для атрымання ступеняў магістра, ступені спецыяліста ў галіне адукацыі і ступені доктара ў галіне педагагічных навук. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia