Дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Т. Харыса і Г. Бічэр-Стоу
Дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Т. Харыса і Г. Бічэр-Стоу (англ.: Harris–Stowe State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. У 1857 годзе дзяржаўныя школы Сент-Луіса заснавалі нармальную школу (педагагічны каледж) для "белых" студэнтаў. Пазней ён быў названы педагагічным каледжам імя У. Т. Харыса — у гонар Уільяма Торы Харыса, былога суперінтэнданта школ Сент-Луіса і ўпаўнаважаннага па справах адукацыі ЗША. У 1890 годзе школьная сістэма Сент-Луіса заснавала вучэльню для падрыхтоўкі настаўнікаў-афраамерыканцаў. У 1929 годзе яе назва была зменена на педагагічны каледж імя Г. Бічэр-Стоў — у гонар пісьменніцы Гарыет Бічэр-Стоў, чый раман «Хаціна дзядзькі Тома» прапагандаваў справу адмены рабства ў даваенных Злучаных Штатах. Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША ў 1954 годзе прадугледжвала інтэграцыю сістэм дзяржаўных школ для "чорных" і "белых" грамадзян. У адказ на гэта каледжы былі аб'яднаны ў адну ўстанову. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia