Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана (англ.: Henderson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аркадэлфія ў штаце Арканзас. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1890 годзе як Аркадэльфійскі метадысцкі каледж. Вучэльня была перайменавана 23 мая 1904 года ў гонар Чарльза Крыстафера Хендэрсана, папячыцеля і вядомага мясцовага бізнесмена. 24 кастрычніка 2019 года апякунскі савет універсітэта аднагалосна прагаласаваў за далучэнне да сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага універсітэта, якая базуецца ў Літл-Року. У лютым 2022 года ўніверсітэт, заявіўшы аб дэфіцыце грашовых сродкаў у памеры больш за 12 мільёнаў долараў, абвясціў аб вострай фінансавай нястачы і планах пачаць скарачэнне колькасці выкладчыкаў і праграм навучання ў спробе прадухіліць закрыццё ўніверсітэта. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia