Дзікая прырода Тасманіі
Дзікая прырода Тасманіі (англ.: Tasmanian Wilderness) — аб’ект Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Уключае шэраг тэрыторый у Тасманіі, Аўстралія. Дзікая прырода Тасманіі як аб’ект Сусветнай спадчыны ахоплівае 13800 км² ці прыблізна 20 % плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20.000 гадоў таму.[1] Тасманія багатая ўнікальнай фаунай, з 32 відаў ахоўных ў Тасманіі жывёл 27 сустракаюцца ў арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным з вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, з’яўляецца тасманійскі д’ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разелы — зялёная разела.[2] Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб’екта Сусветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі:[3]
![]() Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia