Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2018
Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў 25 лістапада ў сталіцы Беларусі Мінску. Пляцоўкай правядзення шоў стала «Мінск-Арэна». Арганізатарам і каардынатарам конкурсу выступіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. ЛагатыпУ канцы 2017 года быў аб’яўлены адкрыты конкурс распрацоўкі сімволікі дзіцячага «Еўрабачання 2018». На конкурс паступіла больш за 300 электронных і паштовых лістоў з розных краін. Еўрапейскі вяшчальны саюз вызначыў лепшую работу. Пераможцам конкурсу стаў дызайнер Максім Букас. Ён зашыфраваў у сваім малюнку мноства пасланняў для прыхільнікаў «Еўрабачання» у форме ўзыходзячай зоркі. Выканаў яе з вертыкальна перавернутых гукавых хваль у стылістыцы вышыванкі, што з’яўляецца сучасным інтэрпрэтаваннем беларускага арнаменту. Лагатып «Зорка» суправаджаецца слоганам «#LightUp!» — «Запальвай!» [1] Удзельнікі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia