Дняпроўка (гарадзішча)
Дняпроўка — археалагічны помнік каля былой вёскі Дняпроўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на захад ад урочышча, на мысе высокага правага берага Дняпра, дзе рэчышча са стромкімі берагамі стварае выгін у выглядзе падковы з востравам у сярэдзіне, які завецца "Гартань". АпісаннеПляцоўка памерам 16×30 м. Абмежавана з 2 бакоў ярам, з боку поля ўмацавана 2 валамі. Вышыня ўнутранага вала 4,5 м, вонкавага — 3 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе С. А. Дубінскі, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт больш за 1 м. У паўднёвай частцы гарадзішча на глыбіні 0,6 м выяўлены абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насцілаў. Матэрыялы адносяцца да днепра-дзвінскай, а таксама да культур тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і эпохі Кіеўскай Русі. Матэрыялы даследавання зберагаюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia