Дняпроўскія балты![]() ![]() Дняпроўскія балты — балтыйскія плямёны, якія насялялі басейн Дняпра паміж басейнамі Віслы і Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н.э. — I тыс. н.э.). Дняпроўскія балты сфарміраваліся на фіна-ўгорскім субстраце. У летапісах захавалася імя толькі аднаго з плямёнаў дняпроўскіх балтаў — голядзі[1]. Яны былі носьбітамі такіх археалагічных культур як юхнаўская, калочынская, мошчынская і тушамлінска-банцараўская. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, язычніцкая рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаванне слупоў з мядзведжымі галовамі[2], якое можа быць звязана з балта-славянскім культам Вялеса-Вяльняса[3]. З VI стагоддзя на іх тэрыторыю пачалі пранікаць славяне, якія пазней іх цалкам асімілявалі. У вярхоўі Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагоддзі. Паводле тэорый некаторых навукоўцаў, балты пад славянскім ціскам мігравалі на захад. Пра прысутнасць балтаў у басейне Дняпра сведчаць шматлікія гідронімы і археалагічныя знаходкі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia