Дняпро (станцыя метро)
Дняпро (укр.: Дніпро́, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Арсенальная» і «Гідрапарк». ГісторыяАдкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва; да 1965 года — канцавая станцыя. Пасажырапаток — 2,8 тыс. чал./суткі[1]. Станам на 2016 год з’яўляецца найменш загружанай станцыяй Кіеўскага метрапалітэна. З 2008 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, навукі і тэхнікі[2]. АпісаннеСтанцыя размешчана каля падножжа стромкага схілу правага берага р. Дняпро. Ад станцыі «Дняпро» пачынаецца наземны ўчастак Святошынска-Броварскай лініі. Першая станцыя Кіеўскага метрапалітэна берагавога тыпу, наземная і адкрытая. Бакавыя пасадачныя платформы размешчаны на эстакадзе над набярэжнай. Частка платформы на ІІ пуці размешчана па дузе. Платформы звязаны лесвіцай з наземным вестыбюлем, які размешчаны з боку берагавога схілу і мае два выхады на набярэжную. З боку ракі ад кожнай платформы адыходзяць масткі да пілонаў са шкла і бетону, у якіх размешчаны лесвіцы для высадкі і пасадкі пасажыраў (у цяперашні час гэтыя выхады не працуюць). Гэтыя пілоны служаць таксама п’едэсталам для дзвюх манументальных скульптур «Мір» у выглядзе жанчыны з галубамі і «Труд» у выглядзе фігуры працоўнага, устаноўленых у 1965 годзе. Працягам эстакады служыць мост Метро арачнай канструкцыі, сумешчаны з аўтатранспартным мостам, пабудаваны ў 1965 годзе. Станцыя разам з мостам Метро стварае адзіны архітэктурны ансамбль. Да 1965 года цягнікі прыбывалі з боку «Арсенальнай» на першы пуць, праводзілі высадку пасажыраў на левую платформу (калі стаяць тварам да Дняпра), якая ў той час знаходзілася на месцы другога пуці, пасля прымалі пасажыраў з правай платформы і адпраўляліся назад у бок «Арсенальнай». Ствнам на 2012 год станцыя мае самую вялікую даўжыню платформы ў Кіеўскім метрапалітэне. Традыцыйная даўжыня платформы для Кіева — 100—104 м супраць 124 м на станцыі «Дняпро». Тэарэтычна станцыя разлічана на шасцівагонны састаў, аднак на практыцы яго не зможа прыняць аніводная станцыя на лініі. Рэжым працыАдкрыццё — 5:40, закрыццё — 00:12. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Фотаздымкі
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia