Днястроўскі ліман

Фатаграфія лімана са спадарожніка Landsat

Днястроўскі ліман — заліў на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Размешчаны ў Адэскай вобласці на Украіне.

Заліў удаецца ў сушу з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днястроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пясчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой ёсць праход да мора. На касе размешчаны курорт Караліна-Бугаз. Цячэнне ў лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Зімой Днястроўскі ліман замярзае. На лімане размешчаныя парты Белгарад-Днястроўскі і Авідыёпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.

Раней Днястроўскі ліман звалі Авідыёвым возерам.

Ліман

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya